Толькі што стала вядома, што ў прытулку для жывёлаў "Фауна горада", што на вуліцы Гурскага ў Менску заўтра чакаецца масавае ўсыпленьне гадаванцаў. Гэта тлумачыцца тым, што іх скапілася там ужо зашмат і прытулак трэба "ачышчаць". Вялікая колькасьць жывёлаў, якіх заўтра, 19 студзеня, збіраюцца забіць -- выхаваныя, пародзістыя гарадскія коткі і сабакі, якія згубіліся ці страцілі гаспадароў. Практычна ўсе яны стэрылізаваныя, коткі -- прывучаныя да латка.
Калі ў вас ёсьць магчымасьць, уратаваць хаця б аднога зь іх -- зрабіце гэта. Запытайцеся ў сяброў, ці патрэбны ім хатні гадаванец, які стане для іх верным і ўдзячным сябрам. Запытайцеся ў калегаў і знаёмых. Перадрукуйце, калі зможаце, мой пост ці раскідайце спасылку знаёмым, уратуйце хаця б адно жыцьцё ні ў чым не вінаватай істоты. Цяпер толькі ад нас залежыць, ці застанецца хто зь іх жывы.
На ўсялякі выпадак пакідаю даведкавы тэлефон прытулку
251-96-59
Чытайце таксама тут:
www.egida.ucoz.ru.